zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Міжнародны турнір па вольнай барацьбе ў памяць аб загінулых падводнікаў пройдзе ў Віцебску

  • 26.01.2022 17:11

У Віцебску з 28 па 30 студзеня пройдзе XXX Міжнародны турнір па вольнай барацьбе памяці капітана III рангу А. М. Іспенкова і загінулых членаў экіпажа атамнай падводнай лодкі «Камсамолец», паведаміў [1] БелТА галоўны суддзя спаборніцтваў Анатоль Каваленка.


Сёлета колькасць удзельнікаў з-за пандэміі зменшылася ў параўнанні з мінулымі турнірамі: усяго ў Віцебск прыедуць каля 150 спартсменаў. Юнакі і дзяўчаты 2005-2008 гадоў нараджэння прыбудуць з розных гарадоў Беларусі і Расіі. Плануецца прыезд і вольнікаў з Ізраіля.

Урачыстае адкрыццё турніру адбудзецца 28 студзеня ў 18.00. У гэты ж дзень крыху раней пройдуць спаборніцтвы сярод юнакоў. Яны працягнуць барацьбу за прызавыя месцы 29 студзеня з 10.00, а пасля абеду на дыван выйдуць дзяўчаты. Прадстаўніцы прыгожай паловы завершаць спаборніцтвы ў нядзелю. Пахварэць за іх можна будзе з 10.30. Ацэньваць спаборніцтвы будуць суддзі міжнароднага рангу, у тым ліку суддзя экстракласа з Мінска.

Акрамя спартыўных спаборніцтваў дзяцей чакае экскурсія ў музей марской славы, створаны ў віцебскай сярэдняй школе № 8 у памяць аб капітане III рангу А. М. Іспянкова і загінуўшых членаў экіпажа атамнай падводнай лодкі «Камсамолец». Там гасцям абласнога цэнтра раскажуць, як 33 гады таму затанула судна. Трагедыя, якая адбылася ў Нарвежскім моры 7 красавіка 1989 года, забрала жыцці 42 чалавек. Выжылі з 69 членаў экіпажа толькі 27 падводнікаў. Ушанаваць памяць загінуўшых прыедуць не толькі спартсмены, але і маракі.

Што тычыцца турніру, то, як адзначыў галоўны суддзя, для многіх змагароў ён з’яўляецца першым крокам на шляху да спартыўнай славы. Віцябляне, якія пачыналі тут сваю кар’еру ў вольнай барацьбе, становяцца прызёрамі чэмпіянатаў Еўропы і свету. Некаторыя з іх затым прыязджаюць на турнір ужо ў якасці суддзяў.

Прэв’ю: БелТА
Тэгі:
  • міжнародны турнір [2]
  • вольная барацьба [3]
  • Віцебск [4]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by
Обслуживание в
weba.

Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/mezhdunarodnyj-turnir-po-volnoj-borbe-v-pamjat-o-pogibshih-podvodnikah-projdet-v-vitebske-481234-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-turnir
[3] https://zviazda.by/be/tags/volnaya-baracba
[4] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk