У Мінску затрыманы серыйны згоншчык аўто, паведамілі [1] ў МУС.
На 44-гадовага жыхара сталіцы выйшлі шпікі гарадской міліцыі. Мужчына падазраецца ў шасці крадзяжах аўтамабіляў, учыненых на працягу апошняга тыдня.
Фігурант выбіраў старыя іншамаркі, узломваў асяродкі дзвярэй і, пракручваючы падручнымі сродкамі замак запальвання, запускаў рухавік. Як правіла, ездзіў па горадзе.
Мінчаніна затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Падчас асабістага ператрусу ў яго знойдзеныя прыстасаванні для ўжывання наркотыкаў.
У адносінах да падазронага распачаты крымінальныя справы за крадзеж транспартных сродкаў. Правяраецца яго дачыненне да іншых злачынстваў.
Спасылкі
[1] https://t.me/s/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/kradzyazhy-auto
[4] https://zviazda.by/be/tags/supracouniki-dai