Аляксандр Лукашэнка звернецца з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу ў пятніцу, 28 студзеня. Аб гэтым паведаміла [3] агенцтву «Мінск-Навіны» прэс-сакратар Кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант, адказваючы на пытанне аб даце і фармаце яго правядзення.
Пляцоўкай вызначаны Палац Рэспублікі. Вядома, найперш для таго, каб максімальна пашырыць кола запрошаных. Павінна адзначыць, што гэты фармат з’явіўся па просьбе з месцаў. Ініцыятыва была выказана падчас нядаўніх сустрэч Прэзідэнта з кіраўніцтвам і актывам 3 абласцей.
Мерапрыемства будзе трансліравацца на нацыянальных каналах і па радыё ў прамым эфіры. Але папярэдні досвед працы менавіта ў такім шырокім фармаце аказаўся, як мы бачым, вельмі запатрабаваным і быў пазітыўна ўспрыняты людзьмі. Таксама як і для дэпутатаў і сенатараў, для запрошаных, гасцей з рэгіёнаў, для нашага актыву, журналістаў, блогераў, канешне, вельмі важна прысутнічаць у зале.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://t.me/minsknews_by
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/natallya-eysmant
[6] https://zviazda.by/be/tags/paslanne-da-belaruskaga-narodu