Беларуская чыгунка інфармуе аб частковым аднаўленні работы сэрвісаў. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр магістралі
Афармленне электронных праязных дакументаў на цягнікі з нумараванымі месцамі і работа даведачных web-рэсурсаў Беларускай чыгункі адноўлены ў поўным аб’ёме.
Работы па аднаўленні магчымасці набыцця электронных праязных дакументаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі працягваюцца. Аб іх завяршэнні будзе абвешчана дадаткова.
Падтрымка карыстальнікаў пры афармленні электронных праязных дакументаў ажыццяўляецца Кантакт-цэнтрам Беларускай чыгункі па тэлефоне 151 ці па электроннай пошце brail@rw.by.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka
[2] https://zviazda.by/be/tags/elektronnyya-prayaznyya-dakumenty
[3] https://zviazda.by/be/tags/magistral