Гродзенец вырашыў абследаваць сваё аўто «Chrysler Town & Country» 2007 года выпуску, бо заўважыў занадта вялікі расход паліва, а таксама пах бензіну ў салоне. Каб устанавіць прычыну і ліквідаваць яе наступствы, ён звярнуўся ў адну з аўтамайстэрняў абласнога цэнтра. Была ўстаноўлена няспраўнасць электроннага абсталявання. Пасля таго, як яе наладзілі, гаспадар забраў сваё аўто. Але праз некаторы час аўтамабіль загарэўся.
Гэта здарылася на паркоўцы гандлёвага цэнтра, куды мужчына прыехаў па пакупкі. Транспартны сродак загарэўся пры пуску рухавіка. Агонь ахапіў правую частку маторнага адсека. Пасля таго як у аўтамайстэрні не прызналі віну і не прынялі прэтэнзію, мужчына звярнуўся ў суд.
Галоўны эксперт упраўлення спецыяльных экспертыз УДКСЭ па Гродзенскай вобласці Ілья Крывіці паведаміў, што пасля правядзення судовай экспертызы ўстаноўлена, што прычынай узгарання стала крыніца агню альбо высокай тэмпературы, звязаная з разгерметызацыяй паліўнай сістэмы. У выніку гэтага паліва трапіла на бліжэйшыя вузлы і агрэгаты адсека, што прывяло да выпарвання паліва і далейшага ўзгарання паліўнага змесціва. Апраменьванне магло адбыцца ад электрычнай іскры.
Такім чынам, іскавыя прэтэнзіі ўладальніка транспартнага сродку да аўтамайстэрні суд задаволіў і прызнаў спагнаць грашовыя сродкі за прычыненую шкоду.
Па словах судэксперта, аўтамабілі нярэдка зяўляюцца абектамі пажару. Так, за мінулы год у Гродзенскай вобласці праведзена больш 200 пажарна-тэхнічных экспертыз, з якіх значная частка звязана менавіта з узгараннем саміх аўтамабіляў па прычынах няспраўнасці паліўнай сістэмы альбо аварыйнага рэжыму работы электрычнай сістэмы аўтамабіля.
Маргарыта УШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/udkse
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodna