У Мінскай вобласці з пачатку года адбылося 53 дарожна-транспартных здарэнні, у выніку якіх 10 чалавек загінулі, 63 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, 4 аўтааварыі адбыліся з удзелам непаўналетніх. Аб гэтым паведамілі ў УДАІ УУС Мінаблвыканкама, перадае [1] БелТА.
У 2021 годзе ў Мінскай вобласці адбылося 655 ДТЗ, у якіх 139 чалавек загінулі і 683 атрымалі траўмы.
«Паводле статыстыкі аварыйнасці самымі распаўсюджанымі прычынамі траўміравання і гібелі людзей на дарозе з’яўляюцца няправільны выбар хуткасці руху кіроўцамі, невыкананне дыстанцыі, правілаў абгону і манеўравання. Вялікая хуткасць часта прыводзіць да перакульвання, сутыкненняў і з’ездаў у кювет транспартных сродкаў, асабліва ў неспрыяльных умовах надвор’я. Праблемай мінулага года стаў і пешаходны траўматызм. Асноўныя прычыны ДТЗ з пешаходамі — ігнараванне святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак, пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы, знаходжанне на праезнай частцы ў стане ап’янення, а таксама парушэнне патрабаванняў правілаў праезду нерэгуляваных пешаходных пераходаў кіроўцамі транспартных сродкаў», — распавялі ў ДАІ.
28 студзеня па ўсёй рэспубліцы пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Ён будзе накіраваны на прапаганду выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху. Вартавыя дарог Мінскай вобласці правядуць сустрэчы ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый, наведаюць установы адукацыі, нагадаюць усім удзельнікам дарожнага руху аб іх правах і абавязках, наступствах невыканання ПДР, адказнасці за розныя парушэнні ў сферы дарожнай бяспекі. Пешаходам яшчэ раз раскажуць, як правільна пераходзіць праезную частку, нагадаюць аб неабходнасці выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-minskoj-oblasti-s-nachala-goda-v-dtp-pogibli-desjat-chelovek-481338-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/minskaya-voblasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/zaginulyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/minablvykankam-1
[6] https://zviazda.by/be/tags/traumy