Адноўлена афармленне электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі, перадае [1] БелТА.
«Афармленне электронных праязных дакументаў на цягнікі з нумараванымі месцамі і праца даведачных вэб-рэсурсаў Беларускай чыгункі адноўлены ў поўным аб’ёме. Працы па аднаўленні магчымасці набыцця электронных білетаў на цягнікі з ненумераванымі месцамі працягваюцца. Аб іх завяршэнні будзе абвешчана дадаткова», — распавялі ў прэс-цэнтры.
Падтрымку карыстальнікам пры афармленні электронных праязных дакументаў аказвае кантакт-цэнтр БЧ па тэлефоне 151 або па электроннай пошце brail@rw.by.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/bzhd-vozobnovila-oformlenie-elektronnyh-biletov-na-poezda-s-numerovannymi-mestami-481362-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/elektronnyya-bilety
[3] https://zviazda.by/be/tags/bch
[4] https://zviazda.by/be/tags/bilety
[5] https://zviazda.by/be/tags/prodazh
[6] https://zviazda.by/be/tags/anlayn