На адной з гандлёвых пляцовак маладая маці размясціла аб’яву аб продажы дзіцячых рэчаў. Ад абанента, падпісанага жаночым імем, з беларускага нумара на месенджар ёй паступіла паведамленне аб жаданні набыць тавар з выкарыстаннем сэрвісу дастаўкі. Жыхарка горада пагадзілася.
Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, для афармлення здзелкі лжэпакупніца даслала ёй фішынгавую спасылку для атрымання перадаплаты. Перайшоўшы па ёй, маладая мама запоўніла патрэбныя ашуканцам даныя. І нават паведаміла ім ідэнтыфікацыйны нумар пашпарта. Паралельна жанчына ўводзіла коды з смс-паведамленняў, якія прыходзілі на тэлефон.
Завалодаўшы ўсёй неабходнай інфармацыяй, злачынец увайшоў у інтэрнэт-банкінг пацярпелай, змяніў логін і пароль у асабістым кабінеце і здзейсніў крадзеж больш за 10 тысяч рублёў.
Такую ж схему падману пракруцілі ашуканцы і ў адносінах да працаўніка адной з фірмаў па распрацоўцы праграмнага забеспячэння. Яго зламыснікі пакінулі без 6 тысяч рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/uus-vicebskaga-ablvykankama
[2] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/ashukancy-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk