У Слуцкім раёне здзяйсненнем злачынства стала бестурботнасць мясцовага жыхара. Прыпаркаваўшы свой аўтамабіль «БМВ» каля дома, мужчына не зачыніў дзверы іншамаркі і пакінуў ключы ў замку запальвання.
Гэтым і скарыстаўся 17-гадовы жыхар Слуцка, які раней неаднаразова трапляў у поле зроку праваахоўнікаў за ўчыненне крадзяжоў, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.
На аўто малады чалавек здзейсніў ДТЗ — не справіўся з кіраваннем і ўчыніў наезд на агароджу, пакінуўшы пры гэтым рэгістрацыйны знак на месцы здарэння. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў аўтамабіль быў знойдзены ў полі ў суседняй вёсцы. Машына атрымала механічныя пашкоджанні.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[2] https://zviazda.by/be/tags/slucki-rayon