Удзел у мерапрыемстве прымуць каля 70 чалавек з ліку штатных работнікаў БРСМ і актыву працуючай моладзі (у тым ліку сельскай).
«Спартакіяда актыву «#OSA» — гэта традыцыйнае мерапрыемства для саюзнай моладзі Віцебшчыны. Адкрые яе адкрыты дыялог «БРСМ: учора, сёння, заўтра №, на якім моладзь Віцебшчыны абмяркуе з экспертамі праграму спартакіяды, маючы адбыцца рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, пытанні маладзёжнай палітыкі.
Далей удзельнікаў чакае насычаная конкурсная праграма, якая складаецца са спартыўна-забаўляльных мерапрыемстваў і спаборніцтваў» — распавёў першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта БРСМ Уладзімір Бабічаў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zimovaya-spartakiyada
[2] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[3] https://zviazda.by/be/tags/vicebski-rayon