Пасля пачатку заняткаў у адным з лідскіх ліцэяў, недзе праз дваццаць хвілін заняткаў у групе, дзе большасць навучэнцаў — непаўналетнія, выкладчык заўважыў, што два шаснаццацігадовыя хлопцы паводзяць сябе дзіўна, ды і іх стан адразу ж кідаецца ў вочы.
Настаўніка пасля асабістых стасункаў з кожным з іх выявіў відавочныя прыкметы алкагольнага ап’янення. Як і належыць, педагог паведаміў аб тым, што здарылася адміністрацыі ліцэя і ў Лідскі РАУС. Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх пачалі праверку, падчас якой быў даказаны факт ужывання алкагольных напояў абодвума юнакамі. Па выніках медыцынскага агляду ўстаноўлена наяўнасць больш за адзін праміле алкаголю ў абодвух.
Падчас гутаркі адзін з вінаватых распавёў выдуманую гісторыю аб тым, як яму купіў алкаголь дарослы знаёмы ў адной з крам Цэнтральнага раёна Ліды. Аднак гэты факт свайго пацвярджэння не знайшоў. Затое пацвердзілася інфармацыя аб тым, што абодва падлеткі ўсю ноч знаходзіліся ў гасцях, дзе ўжывалі алкагольныя напоі, а раніцай вырашылі з’явіцца на занятках у ліцэі.
Па інфармацыі інспекцыі па справах непаўналетніх Лідскага РАУС, абодва падлеткі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскім месцы, у дачыненні да іх будзе праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/lidski-raus-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/pyanyya-padletki
[3] https://zviazda.by/be/tags/inspekcyya-pa-spravah-nepaunaletnih-0