На 43-гадовага жыхара абласнога цэнтра выйшлі аператыўнікі па супрацьдзеянні злачыннасці ў сферы нораваў. У канцы мінулага года мужчына пазнаёміўся ў сацсетцы з 42-гадовай мясцовай жыхаркай і ўгаварыў яе заняцца прастытуцыяй, піша [1] МУС.
Брастаўчанін самастойна знаходзіў кліентаў, стварыўшы ў інтэрнэце тэматычную старонку. На сваім аўтамабілі ён вазіў жанчыну на сустрэчы і дзяліў з ёю грошы, атрыманыя ад незаконнай дзейнасці.
Падчас чарговай сустрэчы з кліентам сутэнёра затрымалі. Следчымі распачата крымінальная справа за ўцягванне ў прастытуцыю.
Фігурант раней судзімы за крадзеж, яго пратэжэ — за незаконны абарот наркотыкаў.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/brest
[4] https://zviazda.by/be/tags/prastytucyya