Пажар здарыўся на Мазырскім НПЗ, паведамілі [1] ў прэс-службе МНС.
«Сёння ў 00.40 ратавальнікам паступіла паведамленне аб выхадзе дызельнай тэхналагічнай фракцыі з наступным гарэннем у выніку разгерметызацыі фланцавага злучэння трубаправода на адзнацы 7 м уводу нумар 1 у секцыю фракцыянавання С-400 (вытворчасць дызельнага паліва, вышыня секцыі 20 м) камбінаванай устаноўкі „Мазырскі НПЗ“. Устаноўка ў эксплуатацыю не ўведзена, праводзяцца пусканаладачныя работы», — расказалі ў прэс-службе.
Работнікамі МНС праводзіліся работы па ахаладжэнні і абароне тэхналагічных канструкцый. У 2.50 пажар ліквідаваны ратавальнікамі.
Пацярпелых няма. Тэхналагічны працэс прадпрыемства не парушаны. Прычына пажару і ўрон устанаўліваюцца.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mazyrski-npz
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns