На дваіх 24-гадовых мінчан выйшаў сталічны наркакантроль. Маладыя людзі везлі ў сваёй машыне паўкілаграмовы скрутак з альфа-PVР, а таксама шалі, фасовачныя пакеты і ізастужку, перадае [1] тэлеграм-канал МУС.
Па словах затрыманых, яны працавалі на наркамаркет каля двух месяцаў: забіралі ў тайніках буйныя партыі тавару, фасавалі і рабілі закладкі з дозамі.
У выніку далейшых мерапрыемстваў аператыўнікі затрымалі з доказамі злачынства 40-гадовага жыхара Салігорска і 24-гадовага замежніка. Абодва з’яўляюцца спажыўцамі — забіралі наркотыкі ва ўмоўленых месцах. У аднаго канфіскавана 5 г марыхуаны, у другога — 2 г мефедрону.
Узбуджаны крымінальныя справы за незаконны абарот наркотыкаў, у тым ліку з мэтай збыту.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[3] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[4] https://zviazda.by/be/tags/mus