У Гомелі вынесены прыгавор па крымінальнай справе аб разбоі, паведамілі [1] ў Гомельскім абласным судзе.
Фігурантам па справе праходзіў раней за 7 разоў судзімы мужчына. На гэты раз яму было прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.207 КК Беларусі.
У канцы мая 2021 года нецвярозы госць абласнога цэнтра напаў на дзяўчыну ў Гомелі. Ён патрабаваў у яе грошы і тэлефон. Ужыў да яе гвалт, небяспечны для жыцця і здароўя. Пацярпелай былі нанесены цялесныя пашкоджанні.
Завалодаць тэлефонам і маёмасцю пацярпелай ён не змог. Дзяўчына аказала супраціўленне, да таго ж ёй на дапамогу прыйшоў прахожы.
Прыгаворам суда мужчына прызнаны вінаватым у прымяненні насілля, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага, з мэтай непасрэднага завалодання маёмасцю (разбоі), учыненым паўторна, з наяўнасцю ў адпаведнасці з п.2 ч.3 арт.43 КК у яго дзеяннях асабліва небяспечнага рэцыдыву злачынстваў. Яму прызначанае пакаранне ў выглядзе 12 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах асаблівага рэжыму, таксама ён павінен выплаціць 100 БВ штрафу.
Прыгавор у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] http://www.court.gov.by/ru/gomeljskij/oblastnoj/sud/press_sluzhba/soobscheniya/press_sluzhbi/3c0273e6b4054959.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[4] https://zviazda.by/be/tags/sud