У Беларусі не збіраюцца знішчаць індывідуальных прадпрымальнікаў, але неабходна ўдасканальваць падыходы да іх работы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае [1] БелТА.
«Мы павінны дакладна вызначыцца, хто такія індывідуальныя прадпрымальнікі. Будуць адназначна падтрыманы тыя, хто займаецца вытворчасцю, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Хачу адразу сказаць: мы нікога не збіраемся знішчаць. Мы хочам, каб індывідуальныя прадпрымальнікі, накапіўшы свой капітал, перайшлі на больш высокі ўзровень — стварылі свае прадпрыемствы. Як усе, плацілі падаткі і зараблялі грошы, праяўлялі ініцыятыву».
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сярод індывідуальных прадпрымальнікаў вельмі шмат прадпрымальных людзей. «І гэту прадпрымальнасць трэба накіраваць у нармальнае рэчышча. Мы будзем рабіць так, каб не пакрыўдзіць гэтых людзей, таму што мы ж прынялі гэтыя рашэнні (аб падтрымцы прадпрымальніцтва. — Заўвага БЕЛТА). Але трэба іх паварочваць у бок дзяржавы і народа», — падкрэсліў ён.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-ab-indyvidualnyh-pradprymalnikah-my-nikoga-ne-zbiraemsja-znishchats-109923-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/paslanni-belaruskamu-narodu-i-nacyyanalnamu-shodu
[4] https://zviazda.by/be/tags/indyvidualnyya-pradprymalniki