У Мінску з-за ўзгарання электрапліты эвакуіравалі 128 чалавек з дзіцячага сада, у тым ліку 117 дзяцей, паведамілі [1] БелТА ў МНС.
Ратавальнікам 28 студзеня ў 10.26 паступіла паведамленне аб загаранні электрапліты ў памяшканні харчаблока на першым паверсе двухпавярховага будынка ясляў-сада № 284 на пр.Пушкіна.
Да прыбыцця падраздзяленняў МНС адміністрацыяй установы з будынка эвакуіраваны 128 чалавек (з іх 117 дзяцей). Пацярпелых няма.
Прычына загарання высвятляецца.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-stolichnom-detskom-sadu-zagorelas-elektroplita-evakuirovali-128-chelovek-481924-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachy-sad