Бяздзейнасць дырэктара калгасу прывяла да гібелі жывёлы. Распачатая крымінальная справа, паведамілі ў МУС, перадае [1] БелТА.
Аператыўнікі падраздзялення АБЭЗ Пружанскага РАУС выявілі парушэнні ў адной з гаспадарак раёна, якія сталі прычынай склону больш за 220 галоў буйной рагатай жывёлы летась.
Устаноўлена, што 55-гадовы кіраўнік, каб пазбегнуць адказнасці і для стварэння бачнасці спрыяльнай эканамічнай абстаноўкі, наўмысна ўносіў у профільную справаздачу загадзя ілжывыя звесткі.
У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа за бяздзейнасць службовай асобы.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/bezdejstvie-rukovoditelja-hozjajstva-privelo-k-gibeli-skota-481952-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gibel-zhyvyoly
[3] https://zviazda.by/be/tags/byazdzeynasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/kalgas
[5] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[6] https://zviazda.by/be/tags/abez