Летась падчас аперацыі «Нябесная сетка-2021» па вышуку асоб, якія хаваюцца за мяжой і падазраюцца ва ўчыненні службовых злачынстваў, у Кітай былі вернуты 1273 уцекачы, у тым ліку 22 чалавекі з «Чырвонага цыркуляра» Інтэрпола. Такая інфармацыя прыведзена ў рабочым дакладзе, апублікаваным Цэнтральнай камісіяй КПК па праверцы дысцыпліны, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн«.
Таксама падчас гэтай аперацыі было канфіскавана і вернута ў казну краіны 167,4мільярда юаняў (каля 26,4 мільярда долараў), незаконна прысвоеных названымі асобамі, адзначаецца ў дакладзе.
У 2021 годзе органамі па праверцы дысцыпліны і нагляднымі органамі краіны было разгледжана больш за 125 тысяч спраў, якія датычыліся праблем карупцыі і стылю работы ў сферы жыццезабеспячэння насельніцтва, пры гэтым партыйныя дысцыплінарныя або адміністрацыйныя спагнанні атрмалі 115 тысяч чалавек.
Усяго было разгледжана 9931 справа аб «ахоўных парасонах», якія хаваюць злачынныя сілы, з прыцягненнем да адказнасці 9569 чалавек, пры гэтым у органы пракуратуры былі перададзены справы 1037 чалавек.
Як вядома, аперацыя пад кодавай назвай «Нябесная сетка-2021» была запушчана 24 лютага мінулага года.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/tags/nyabesnaya-setka-2021
[5] https://zviazda.by/be/tags/zbeglyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/kitay