Згадваць дні нараджэння кінамайстроў — добрая традыцыя на «Беларусь 3». Так, 8 сакавіка ўспомнім пра акцёра тэатра і кіно, кінарэжысёра, сцэнарыста і народнага артыста СССР Яўгена Мацвеева ў дзень яго 100-гадовага юбілею. Аўдыторыю чакаюць паказ мастацкага фільма «Дом, у якім я жыву» з удзелам акцёра і выпуск перадачы «Апошні дзень», прысвечаны творцу.
Розныя ролі і характары давялося за гады ў прафесіі прымераць на сябе Яўгену Сямёнавічу. А ў карціне «Дом, у якім я жыву» ён сыграў ролю сына галоўных герояў, Канстанціна. Яго персанаж — чалавек, на лёс якога можна глядзець па-рознаму, але заўсёды гэта будзе нагодай падумаць і пра нешта сваё, асабістае. ...Дзеянне кінастужкі пераносіць нас у 1935 год, калі ў новы дом на ўскраіне Масквы ў «камуналку» ўязджаюць дзве сям'і. Падзеі разгортваюцца вакол Давыдавых. У іх трое дзяцей, якія назіраюць, як па меры сталення змяняюцца яны самі і іх жыццё — кожны шукае сябе і сваё месца пад сонцам, а разам з тым і адказы на пытанні, кім і якімі быць. А потым нечакана пачынаецца вайна — і многае, вядома, ужо мяняецца назаўсёды. Іншымі становяцца людзі, іх погляды на жыццё і каштоўнасці. Як пасля гэтага пачаць усё спачатку і ці кожнаму з герояў тое ўдасца?
Алена ДРАПКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus-3-2
[5] https://zviazda.by/be/tags/8-sakavika-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-macveeu
[7] https://zviazda.by/be/tags/dom-0
[8] https://zviazda.by/be/tags/u-yakim-ya-zhyvu
[9] https://zviazda.by/be/tags/aposhni-dzen