27 сакавіка 1992 года ў Алматы старшыні парламентаў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана падпісалі Пагадненне аб стварэнні Міжпарламенцкай Асамблеі Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка з нагоды юбілею адзначае:
«На працягу 30 гадоў Арганізацыя, задуманая як кансультатыўны інстытут для абмеркавання розных палітычных і сацыяльна-эканамічных праблем, аспектаў парламенцкага супрацоўніцтва і пытанняў, якія ўяўляюць агульную цікавасць для краін-удзельніц, паспяхова вырашае ўскладзеныя на яе задачы, дынамічна развіваецца і адаптуецца да сучасных умоў.
За гады існавання Міжпарламенцкая Асамблея СНД пацвердзіла сваю запатрабаванасць і эфектыўнасць як інстытут развіцця парламентарызму, які функцыянуе на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнай павагі. Парламентарыі Рэспублікі Беларусь актыўна задзейнічаюць гэту пляцоўку для адстойвання дзяржаўных інтарэсаў, умацавання міжнароднага аўтарытэту краіны, вядзення канструктыўнага дыялогу, абмеркавання пытанняў міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў розных сферах.
Упэўнены, што з кожным годам роля Міжпарламенцкай Асамблеі ў згуртаванні краін СНД і вырашэнні агульных задач будзе толькі ўзрастаць, а палітычнае значэнне арганізацыі паступальна павялічвацца».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladizmir-andreychanka
[4] https://zviazda.by/be/tags/snd
[5] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne