На палях саміту АДКБ у Маскве прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі сустрэчу. Яна доўжылася 40 мінут, паведамляе [1] БелТА.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі тры комплексы пытанняў.
Першы — сумесная работа беларусаў і расіян па імпартазамяшчэнні.
Другое пытанне — перавалка грузаў Беларусі ў партах Расіі і будаўніцтва беларускага порта пад Санкт-Пецярбургам, у раёне порта Бронка.
Трэці блок — шэраг пытанняў абаронна-прамысловага комплексу. У прыватнасці, сумесная работа ў галіне ракетабудавання і па іншых напрамках.
Прэзідэнты дамовіліся, што ў бліжэйшы час правядуць асобную сустрэчу па ўсім спектры тэм беларуска-расійскага супрацоўніцтва і выкананні ўрадамі дзвюх краін даручэнняў кіраўнікоў дзяржаў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-i-putsin-na-sustrechy-u-maskve-abmerkavali-try-kompleksy-pytannjau-114967-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/lukashenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/pucin