Рэспубліка Беларусь займае 25-ю пазіцыю ў рэйтынгу самых камфортных краін свету для мацярынства і ўваходзіць у 50 лепшых па вядзенні цяжарнасці і арганізацыі родаў. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 17 мая галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Леанід Нядзень, паведамляе [1]агенцтва «Мінск-Навіны».
— У нашай краіне цяжарным жанчынам забяспечана медыцынскае назіранне і аказанне ўсіх відаў дапамогі – амбулаторнай і стацыянарнай, – адзначыў Леанід Нядзень. — Прычым як падчас цяжарнасці, так і ў родах, пасля родаў. Таксама кваліфікаваная медыцынская дапамога аказваецца нованароджаным.
Спецыяліст растлумачыў, што ў рэспубліцы больш за 97% будучых маці звяртаюцца ў жаночыя кансультацыі на ранніх тэрмінах цяжарнасці.
— У Беларусі біяхімічным скрынінгам па раннім выяўленні сіндрому Даўна, іншых спадчынных захворванняў ахоплена звыш 70% цяжарных, – дадаў Леанід Нядзень. — Скрынінгавыя УГД праходзяць больш за 95% будучых мам. Дзякуючы такім даследаванням лекары штогод выяўляюць больш 1 500 прыроджаных парокаў развіцця плёну.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/belarus-vhodit-v-top-50-stran-po-vedeniyu-beremennosti-i-organizaczii-rodov-minzdrav/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/macyarynstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-reytyng