Выступленне Прэзідэнта Беларусі на юбілейным саміце кіраўнікоў краін — членаў АДКБ у Маскве, як і ўсе апошнія прамовы беларускага лідара, выклікалі рэзананс не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Мы пацікавіліся меркаваннем члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігара ГЕДЗІЧА:
«У сённяшнія часы цывілізацыйнага падзелу свету быць нейтральнымі, займаць пазіцыю «мая хата з краю» нельга. Неяк наш Прэзідэнт сказаў, што мы ў выпадку неабходнасці будзем з Расіяй стаяць спіна да спіны. Гэта сёння і адбываецца. Верагодна, наспеў час, калі неабходна ў рамках АДКБ мець адчуванне пляча паміж удзельнікамі, каб мы шырокім фронтам маглі супрацьдзейнічаць экспансіі, што адбываецца з Захаду на Усход ва ўсіх сферах: палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай», — сказаў сенатар.
Па словах члена Савета Рэспублікі, выступленне Прэзідэнта на саміце ў Маскве было настолькі ў кропку, што некаторыя кіраўнікі краін, верагодна, адчувалі сябе няёмка. «І зразумела чаму: ён адзначыў, што акрамя таго, што АДКБ ёсць над чым працаваць, але ёсць саюзу і пра што ўспомніць. Напрыклад, падзеі ў Казахстане, калі арганізацыя паказала свой магутны ваенны складнік. Таму я ганаруся, што Прэзідэнт вельмі годна прадстаўляе нашу краіну і робіць важныя крокі ў плане пашырэння ўзаемадзеяння ў рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы», — дадаў Ігар Гедзіч.
Ён падкрэсліў, што зараз час заняць АДКБ пазіцыю, якая дазволіць крызісныя моманты зрабіць менш балючымі для краін-удзельніц аб'яднання.
«Я думаю, што ў найбліжэйшыя год-два мы ўбачым прырастанне колькасці членаў АДКБ. Важна, акрамя таго, паказаць узровень супрацоўніцтва ў Саюзнай дзяржаве, які можа стаць наратывам узаемадзеяння для АДКБ і ЕАЭС», — рэзюмаваў сенатар.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/igar-gedzich
[3] https://zviazda.by/be/tags/adkb
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki