Праводзячы час з аднагодкамі на вуліцы, 14-гадовы школьнік з Салігорскага раёна знайшоў чужы смартфон. І адразу зрабіў правільна: знайшоў гаспадара і вярнуў прыладу. І на гэтым гісторыя магла б шчасліва завяршыцца, але неўзабаве падлетак раздумаў і вырашыў пакінуць прыладу сабе. Што было далей, паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Салігорскага РАУС.
Дзіця вярнулася да гаспадара гаджэта і неўзаметку зайшло ў дом, і, скарыстаўшыся тым, што гаспадар спіць, забрала прыладу і таксама неўзаметку сышло. Другі раз смартфон шукалі ўжо сышчыкі з крымінальнага вышуку і, зразумела, хутка знайшлі — яго зноў вернуць уладальніку.
Дзеянні школьніка кваліфікаваны як крадзеж, спалучаны з пранікненнем у жыллё. Следчымі распачата крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Крымінальная адказнасць за крадзеж надыходзіць з 14 гадоў, 14-годдзе падлетак адзначыў крыху больш за тыдзень таму.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/saligorski-raus
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-adkaznasc