У Гродна 18 мая прайшло пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, паведамляе [2] БелТА.
«Нашы людзі засумавалі па гэтаму фестывалю. Будзем яго праводзіць з 3 па 5 чэрвеня. У нас на канстытуцыйным узроўні зафіксавана роўнасць і рэалізацыя нацыянальных асаблівасцяў усіх народнасцяў, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У нас 156 нацыянальнасцяў, з іх каля 25 аб’яднаны ў 205 грамадскіх арганізацый. Гэта вельмі добры, цікавы аспект. У фестывалі культур прымаюць актыўны ўдзел амаль 30 дыяспар. Яны актыўныя, яны тут інкарпараваныя, яны нашы беларусы, — распавёў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка. — Прынятая і рэалізуецца Нацыянальная праграма „Культура Беларусі“, у ёй ёсць пэўныя аспекты падтрымкі і развіцця, ёсць адпаведныя інстытуцыйныя органы ў нашай краіне — упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі і іншыя структуры, непасрэдна арыентаваныя на падрыхтоўку і якаснае правядзенне фестывалю».
Па традыцыі фестываль праводзіцца ў Гродна з 1996 года. «Гэта маштаб рэспубліканскага мерапрыемства. І яны вельмі дрыгатліва, як вобласць, так і горад, падыходзяць да таго, каб усе дробныя дэталі былі ўлічаны. Каб з кожным фестывалем дадаваліся новыя, цікавыя моманты, звязаныя як з цырымоніяй адкрыцця, так і з пабудовай гала-канцэрта адкрыцця, працы падворкаў, дзе дэманструюцца нацыянальныя асаблівасці культур, нацыянальнага касцюма, нацыянальнай кухні і рамеснае майстэрства народнасцяў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі. І ўсё гэта ў адзінай дружнай беларускай сям’і. Што вельмі важна, ва ўсіх гэтых мерапрыемствах актыўны ўдзел прымае моладзь, — падкрэсліў віцэ-прэм’ер. — Спадзяюся, з 3 па 5 чэрвеня Гродна сапраўды стане магутным складнікам нашага аб’яднання, пазітыўнага развіцця нашай краіны, і ў далейшым гэты фестываль будзе прырастаць новымі ідэямі, падыходамі і дасягненнямі».
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/petrishenko-nadeemsja-festival-natsionalnyh-kultur-budet-prirastat-novymi-idejami-i-podhodami-502538-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/igar-petryshenka
[4] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[5] https://zviazda.by/be/tags/festyval-nacyyanalnyh-kultur
[6] https://zviazda.by/be/tags/pasyadzhenne