Зоркі айчыннай эстрады вырашылі стварыць Расійскую музычную асацыяцыю, якая аб’яднае выступоўцаў супраць адмены рускай культуры. Пра гэта паведаміў у чацвер народны артыст Расіі Мікалай Баскаў на прэс-канферэнцыі [1] ў ТАСС, у якой таксама прынялі ўдзел Рыгор Лепс, Ларыса Доліна, Надзея Бабкіна, Алег Газманаў і Аляксандр Маршал.
«Мы вырашылі заявіць аб стварэнні расійскай музычнай асацыяцыі», — сказаў Баскаў.
Ён растлумачыў, што ідэя ўзнікла на фоне спроб «адмяніць» рускую культуру за мяжой, забараніць выступ артыстаў па нацыянальнай прыкмеце. «Мы ўвесь час бачым у СМІ паведамленні аб тым, што знялі з рэпертуару музыку нашых кампазітараў, спектаклі нашых літаратараў, забараняюць канцэрты многіх нашых артыстаў. Усё гэта па прыкмеце нацыянальнасці. Хіба гэта не нацызм у чыстым выглядзе? У такой сітуацыі адзіная магчымасць супрацьстаяць — аб’яднанне», — падкрэсліў спявак.
Народная артыстка РСФСР Надзея Бабкіна паведаміла, што ўзначаліць асацыяцыю прапанавалі ініцыятару яе стварэння — Баскаву. Ужо падпісаны пратакол аб аб’яднанні, далей будзе створаны статут і вызначана структура асацыяцыі.
Прэв’ю: ТАСС
Спасылкі
[1] https://www.artlebedev.ru/typograf/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zorki-estrady
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiyskaya-muzychnaya-asacyyacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/leps
[5] https://zviazda.by/be/tags/dolina
[6] https://zviazda.by/be/tags/babkina
[7] https://zviazda.by/be/tags/gazmanau