Беларусь пры дапамозе Расіі ўжо да канца года разлічвае атрымаць уласную ракету тыпу «Іскандэр». Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Глебам Нікіціным, паведамляе [1] БелТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі захавалі і развіваюць прамысловую базу, вырабляючы многія віды прадукцыі, у тым ліку ў сферы ваенна-прамысловага комплексу.
«З Пуціным абмяркоўвалі праблему ракетабудавання. Дапамогуць нам давесці да розуму новыя ракеты, якія мы ствараем. Мы значна рушылі наперад, але з расіянамі мы хутчэй створым нармальную ракету — кампетэнцый у іх больш. Мы самі яе зробім, але для гэтага спатрэбіцца больш за год. А калі разумны чалавек прыйдзе і падкажа, што мы не так робім, то да канца года атрымаем ужо ракету тыпу „Іскандэр“. Вельмі добрая зброя», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/belarus-pry-dapamoze-rasii-uzho-da-kantsa-goda-razlichvae-atrymats-ulasnuju-raketu-typu-iskander-115144-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/raketa
[5] https://zviazda.by/be/tags/iskander