Фінал Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «Арт-вакацыі — 2022», прысвечаны Году гістарычнай памяці, пройдзе 25-26 мая. Фінальныя мерапрыемствы адбудуцца ў маладзёжнай сталіцы Беларусі — Віцебску, паведамілі [1] БелТА ў Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.
Фестываль уключае некалькі творчых праектаў. Сярод іх рэспубліканскі агляд-конкурс мастацкіх калектываў, творчых аб’яднанняў студэнтаў, індывідуальных выканаўцаў устаноў вышэйшай адукацыі «АРТ-вакацыі» і рэспубліканскі інтэрактыўны праект «Рэцытацыя». Праводзяцца таксама рэспубліканскія конкурсы мастацкай творчасці «Арт-партал» і літаратурнай творчасці студэнтаў «Аўтограф».
У 2022 годзе ў рэспубліканскім фестывалі прынялі ўдзел 43 установы вышэйшай адукацыі, каля 5 тыс. студэнтаў прадставілі сваё майстэрства ў інструментальным, вакальна-харавым, тэатральным, харэаграфічным жанрах на сцэнічных пляцоўках сваіх універсітэтаў ва ўсіх рэгіёнах краіны.
У Віцебску ў фінале фестывалю ўрачыста ўзнагародзяць пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага агляду-конкурсу, адбудзецца арт-марафон «Час новых традыцый — у творчасць моладзі», дабрачынная творчая акцыя, творчыя майстэрні, майстар-класы, экскурсіі.
На сцэне канцэртнай залы «Віцебск» будуць уручаны Гран-пры рэспубліканскага фестывалю.
У гала-канцэрце «АРТ-вакацый — 2022» прымуць удзел творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы 27 устаноў вышэйшай адукацыі — лепшыя творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы. Таленавітыя студэнты прадэманструюць сваё майстэрства: прадставяць захаваныя традыцыі і інавацыйныя рашэнні, сучасныя напрамкі і новыя арт-ідэі, узоры аматарскай творчасці моладзі.
Арганізатары фестывалю — Міністэрства адукацыі, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/final-art-vakatsyj-projdet-25-26-maja-v-vitebske-502943-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/art-vakacyi-2022
[3] https://zviazda.by/be/tags/festyval-mastackay-tvorchasci
[4] https://zviazda.by/be/tags/navuchenskaya-i-studenckaya-moladz