Фотаэкспазіцыя «Іосіф і Лізавета Гашкевічы — дзеці беларускай зямлі» адкрылася ў японскім горадзе Хакадатэ прэфектуры Хакайда, расказалі [1] БелТА ў беларускай загранустанове ў Токіа.
Экспазіцыя арганізавана пасольствам Беларусі ва ўзаемадзеянні з Астравецкім райвыканкамам, Ганаровым консулам Беларусі ў Хакайда Масата Мацуура.
На выставе прадстаўлены фатаграфіі, якія расказваюць аб дзейнасці сям’і Гашкевічаў у Японіі, а таксама аб памятных падзеях, звязаных з імі ў Беларусі і Краіне ўзыходзячага сонца. Прэзентацыя экспазіцыі адбылася ў час наведвання горада Хакадатэ паслом Беларусі ў Японіі Русланам Есіным.
Кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі разам з Масата Мацуура і настаяцелем праваслаўнай царквы Хакадатэ Кліменціем усклалі кветкі на магілы Лізаветы Гашкевіч, жонкі вядомага дыпламата, беларускага ўраджэнца, а таксама айца Мікалая, які садзейнічаў устаноўцы бюста Іосіфа Гашкевіча ў грамадска-культурным цэнтры Хакадатэ.
Пасол таксама перадаў прыхаджанам праваслаўнай царквы карціну вучняў Пярэжырскай сярэдняй школы імя А.Е. Гурыновіча. Гэта школа падтрымлівае кантакты з японскімі навучальнымі ўстановамі, а адным з экспанатаў школьнага музея стала пісьмо ад равесніка з Хірасімы з заклікам да міру і дружбы паміж народамі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/fotoekspozitsija-iosif-i-elizaveta-goshkevichi-deti-belorusskoj-zemli-otkrylas-v-japonskom-hakodate-502892-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/fotaekspazicyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/iosif-i-lizaveta-gashkevichy-dzeci-belaruskay-zyamli
[4] https://zviazda.by/be/tags/hakadate