Яе ўрачыстае адкрыццё адбылося сёння ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі.
— Матываваная, адукаваная, актыўная моладзь — гэта стратэгічны рэсурс развіцця нашай краіны, — падкрэсліла ў сваім выступленні першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава. — Мы разглядаем сістэму прафесійнай адукацыі як школу фарміравання прафесіянала, грамадзяніна і патрыёта. Беларусь па праве можа ганарыцца сваімі дасягненнямі ў падрыхтоўцы прадстаўнікоў самых масавых і запатрабаваных прафесій, ад працы якіх шмат у чым залежаць поспехі і прэстыж нашай краіны.
Наша адукацыйная палітыка ў галіне падрыхтоўкі высокакваліфікаванага спецыяліста накіравана на ўкараненне стандартаў міжнароднага ўзроўню ў працэс прафесійнай адукацыі моладзі. Назапашаны намі вопыт удзелу ў міжнародных конкурсах прафесійнага майстэрства, а таксама разуменне стандартаў падрыхтоўкі спецыялістаў у розных краінах дае магчымасць аб’ектыўнага параўнання і ацэнкі навыкаў навучэнцаў і выпускнікоў беларускай сістэмы прафесійнай адукацыі. Ён з’яўляецца апорай для абнаўлення зместу падрыхтоўкі кадраў.
У рамках акцыі ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі на працягу двух дзён ёсць магчымасць наведаць прэзентацыйную пляцоўку ўстаноў прафесійнай адукацыі, прайсці прафарыентацыйнае тэсціраванне на новай анлайн-платформе «ПрафіТэст», атрымаць кансультацыю па выбары прафесіі, а таксама прыняць удзел у жывых сустрэчах з навучэнцамі старшых курсаў і выпускнікамі. Эксперты-арганізатары і цяперашнія навучэнцы прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў раскажуць пра перавагі і нюансы навучання ў каледжах і прафесійных ліцэях, асаблівасці работы па абраным профілі.
21 мая прэзентацыйная пляцоўка будзе працаваць у Мінскім палацы дзяцей і моладзі з 10.00 да 14.00. А з 11.00 да 12.30 можна будзе далучыцца да анлайн-стрыму на YouTube-канале «Твая прафесійная адукацыя».
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[2] https://zviazda.by/be/tags/respublikanskaya-akcyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/tvaya-prafesiynaya-adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ustupnaya-kampaniya
[5] https://zviazda.by/be/tags/minski-palac-dzyacey-i-moladzi