Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 180 аб узнагароджанні ордэнамі і медалямі вялікай групы супрацоўнікаў органаў пагранічнай службы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, перадае [1] БелТА.
За высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне воінскага абавязку, асаблівыя заслугі ў ахове дзяржаўнай граніцы і высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці ўзнагарод удастоены 39 пагранічнікаў, а старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатолю Лапо прысвоена ганаровае званне «Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь».
Ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені ўзнагароджаны начальнік 18-га пагранічнага атрада Аляксандр Давідзюк. Сярод удастоеных медаля «За адзнаку ў воінскай службе» намеснік начальніка 20-га пагранатрада Сяргей Бірукоў, начальнік ваенна-медыцынскай службы 86-й пагранічнай групы Дзмітрый Слабада, начальнік упраўлення ДПК Барыс Сяргееў.
Сярод узнагароджаных медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» начальнік пагранічнай заставы 20-га пагранатрада Дзяніс Вярэніч, начальнік упраўлення 86-й пагранічнай групы Аляксандр Марозаў і начальнік 16-й пагранічнай групы Канстанцін Моластаў. Медаля «За працоўныя заслугі» ўдастоены машыніст аўтамабільнага крана аддзялення інжынерна-тэхнічнай групы цэнтра інжынернага забеспячэння 19-й пагранічнай групы Канстанцін Алішэўскі і начальнік камунальнай гаспадаркі цэнтра матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння 19-й пагранічнай групы Віктар Везянкоў.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-udastoiu-pagranichnikau-dzjarzhaunyh-uznagarod-115233-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/ukaz
[5] https://zviazda.by/be/tags/uznagarodzhanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/ordeny
[7] https://zviazda.by/be/tags/medali
[8] https://zviazda.by/be/tags/pagranichnaya-sluzhba