У нямецкім горадзе Шупбах фермер і інструктар верхавой язды Стэфані Кірхнер адмовілася ад аўтамабіля і цяпер ездзіць на работу на запрэжанай коньмі павозцы дзеля эканоміі на бензіне, паведамляе [1] РИА Новости с спасылкай на Washington Post.
«Так больш не магло працягвацца, я ведаю, што цана сена і ўсяго астатняга таксама падскочыць, так што я вырашыла зэканоміць трохі грошай», — сказала жанчына.
У артыкуле ўдакладняецца, што цяпер на дарогу ад дома да працы Кірхнер выдаткоўвае гадзіну замест звыклых дзесяці хвілін, аднак гэта дазволяць ёй зэканоміць да 250 еўра ў месяц.
Па яе словах, з цяперашнімі цэнамі на паліва многія перайшлі б на конны транспарт, калі б гарадская інфраструктура была больш прыстасаваная да гэтага.
Прэв’ю: РИА Новости
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20220520/germaniya-1789850841.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/germani
[3] https://zviazda.by/be/tags/benzin