У Гомельскай вобласці аўтамабіль насмерць збіў 57-гадовага веласіпедыста, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.
«Сёння, 21 мая, прыкладна ў 8.30 адбылося смяротнае ДТЗ з удзелам веласіпедыста. 28-гадовы кіроўца, кіруючы аўтамабілем ГАЗ, рухаўся на 7-м км аўтадарогі Р88 Жыткавічы-Давыд Гарадок-мяжа Украіны з боку Жыткавічаў. Ён здзейсніў наезд на 57-гадовага веласіпедыста, які рухаўся ў сустрэчным кірунку. Ад атрыманых траўм мужчына памёр на месцы здарэння», — паведамілі ў ведамстве.
На дадзены момант прычыны ДТЗ высвятляюцца. На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху быць больш уважлівымі i прадбачлівымі на дарозе. «Падчас руху нельга адцягвацца на гаджэты або іншыя рэчы, якія могуць дазволіць страціць кантроль за дарожным рухам», — нагадалі ў ДАІ.
Прэв’ю: УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-gomelskoj-oblasti-mashina-nasmert-sbila-velosipedista-503248-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-voblasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/udai-uus-gomelskaga-ablvykankama
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz