Па запрашэнні Казахстана місія назіральнікаў ад СНД і яе штаб сёння прыступілі да маніторынгу рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Казахстан, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на штаб місіі.
Па ўзгадненні з Саветам пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў-удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД узначальвае місію першы намеснік Старшыні Выканаўчага камітэта СНД Леанід Анфімаў.
У рамках назірання за рэферэндумам адбылася сустрэча прадстаўнікоў Штаба місіі назіральнікаў ад СНД са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Казахстана Нурланам Абдзіравым. Старшыня Цэнтрвыбаркама падрабязна праінфармаваў аб ходзе кампаніі рэферэндуму і прымаемых выбарчымі органамі мерах па яго падрыхтоўцы.
У сваю чаргу назіральнікі ад СНД адзначылі, што дзейнасць місіі будзе будавацца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Казахстан, дакументамі, прынятымі ў рамках Садружнасці, незалежна і самастойна, грунтуючыся на агульнапрызнаных прынцыпах і нормах міжнароднага права.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/missija-nabljudatelej-ot-sng-pristupila-k-monitoringu-referenduma-v-kazahstane-503255-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/misiya-naziralnikau
[3] https://zviazda.by/be/tags/snd
[4] https://zviazda.by/be/tags/referendum-u-kazahstane