23 мая першы студэнцкі педагагічны атрад БДПУ «Сузор’е» колькасцю 30 чалавек адправіцца для працы ў якасці важатых у Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня».
Педатрад «Сузор’е» прызнаны пераможцам у намінацыі «Лепшы педагагічны атрад» у рэспубліканскім конкурсе «Працоўны семестр — 2021». Атрад працуе ў «Зубраня» з 2015 года. У яго склад уваходзяць найлепшыя прадстаўнікі факультэтаў і інстытутаў БДПУ. За гэты час ён неаднаразова станавіўся лепшым студэнцкім педагагічным атрадам ва ўніверсітэце, горадзе і ў краіне.
Усяго сёлета ў БДПУ запланавана работа 46 студэнцкіх атрадаў агульнай колькасцю больш за 600 чалавек. Удзельнікі педатрадаў адбіраліся на конкурснай аснове, яны прайшлі навучанне ў школе важацкага майстэрства, знаёміліся з асаблівасцямі і спецыфікай арганізацыі дзіцячага адпачынку і методыкамі правядзення развіццёвых, творчых і спартыўных мерапрыемстваў. Заняткі праводзілі кіраўнікі студэнцкіх атрадаў, камандзіры і камісары.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота bspu.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdpu
[2] https://zviazda.by/be/tags/suzore-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/zubranya-1