Рэспубліканская навуковая канферэнцыя маладых вучоных «Развіццё беларускай дзяржаўнасці: вытокі, станаўленне, перспектывы» пройдзе 24 мая ў Белдзяржуніверсітэце. Форум арганізуюць у вочна-дыстанцыйным фармаце.
Удзельнікамі канферэнцыі стануць каля 40 аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў гістарычнага, юрыдычнага, ваеннага факультэтаў, факультэта міжнародных адносін (ФМА) БДУ і юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы.
Маладыя даследчыкі абмяркуюць актуальныя пытанні станаўлення беларускай дзяржаўнасці з сярэдніх вякоў і да найноўшага часу, асаблівасці развіцця суверэннай Беларусі, эвалюцыю нацыянальна-прававой сістэмы, дыпламатыі і дыпламатычнай службы нашай краіны ў савецкі і постсавецкі перыяд і іншыя.
Па выніках канферэнцыі планецца падрыхтаваць зборнік навуковых артыкулаў, які размесцяць у Электроннай бібліятэцы БДУ.
Навуковы форум прымеркаваны да Года гістарычнай памяці.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць гістарычны , юрыдычны факультэты і факультэт міжнародных адносін.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/beldzyarzhuniversitet
[2] https://zviazda.by/be/tags/navukovaya-kanferencyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/maladyya-vuchonyya