ДАІ раіць матацыклістам прайсці курс падрыхтоўкі да сезону пасля зімовых канікул на базе моташкол, распавялі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе [1] БелТА.
На пляцоўках можна бяспечна адпрацаваць манеўраванне, успомніць габарыты апарата. Пасля некалькіх заняткаў можна ўпэўнена выязджаць у горад. А каб атрымаць катэгорыю «А» — права кіравання матацыклам — і перасесці з аўто на байк, трэба прайсці месяц узмоцненай падрыхтоўкі.
«Каб правы атрымаць, трэба здаць кіраванне. Усе элементы — васьмёрка, хуткае манеўраванне, прыпынак. Усяго восем элементаў. У параўнанні з тым годам набор у нас не ўпаў. Ён на такім жа ўзроўні. Кантынгент прыходзіць-50% тых, хто ўжо мае матацыклы», — распавёў старшыня Маскоўскай раённай (г. Мінска) арганізацыйнай структуры ДТСААФ Аляксей Жукавец.
Галоўнай прычынай ДТЗ з удзелам матацыклістаў па-ранейшаму з’яўляецца парушэнне хуткаснага рэжыму. ДАІ ўважліва сочыць за перамяшчэннем байкераў і настойліва рэкамендуе ім выконваць правілы дарожнага руху.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/gai-rekomenduet-mototsiklistam-projti-kurs-podgotovki-k-sezonu-na-baze-motoshkol-503346-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai
[3] https://zviazda.by/be/tags/matacyklisty
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz