На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі сёння праходзяць чарговыя сустрэчы 9-га тура, паведамляе [1] БелТА.
У першай з іх футбалісты магілёўскага «Дняпра» атрымалі першую вікторыю ў цяперашнім першынстве, абыграўшы на сваім полі брэсцкае «Дынама» з лікам 2:0. Абодва мячы ў другім тайме гульні забіў паўабаронца магілёўцаў Арцём Федзянін. Пасля гэтай перамогі «Днепр» набраў 5 ачкоў і сышоў з апошняга месца ў турнірнай табліцы.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/futbolisty-dnepra-dobyli-pervuju-pobedu-v-chempionate-belarusi-503344-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-fk-dnepr
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/futbol