Слабы туман раніцай і да 25 градусаў цяпла ўдзень чакаецца ў Беларусі 25 мая, паведамілі [1] ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду, 25 мая, чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Толькі раніцай і ўдзень месцамі па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённы час у асобных раёнах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 4 да плюс 10 градусаў, па паўднёвым захадзе — плюс 11-13 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 19-25 градусаў цяпла.
Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ
Спасылкі
[1] https://belgidromet.by/ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minpryrody
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/tuman-0