Нацыянальны банк краіны з трэцяй дэкады мая выпусціў у абарачэнне памятныя манеты «Пракуратура Беларусі. 100 гадоў»:
— сярэбраную — наміналам 10 рублёў, масай 16,81 г, дыяметрам 37,00 мм, пробай сплаву 925, накладам 999 штук;
— медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 20,00 г, дыяметрам 37,00 мм, накладам 1 499 штук.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Манеты адчаканены на прадпрыемстве «Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага банка Рэспублікі Казахстан» якасцю: сярэбраныя — пруф з лічбавым друкам, медна-нікелевыя — пруф-лайк з лічбавым друкам.
Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усякіх абмежаванняў.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pamyatnyya-manety
[2] https://zviazda.by/be/tags/prakuratura-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/100-gadou