Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады з 80-годдзем з дня яе ўтварэння. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, перадае [1] БелТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта доблеснае падраздзяленне стала спадчыннікам баявой славы 12-га і 6-га танкавых карпусоў, народжаных у баях Вялікай Айчыннай вайны. Змагаючыся за Радзіму, танкісты-гвардзейцы праявілі неперасягненую стойкасць, мужнасць і гераізм на Курскай дузе, першымі развянчалі міф аб непаражальнасці «Каралеўскіх тыграў», вызвалялі Украіну, Польшчу і сустрэлі перамогу ў Берліне.
«Як усе пасляваенныя гады, так і ў нашы дні асабісты склад брыгады з Гродна беражліва захоўвае традыцыі і прымнажае ратную славу старэйшага пакалення воінаў-пераможцаў. На самым высокім прафесійным узроўні вырашае задачы па прызначэнню, дэманструючы выдатныя вынікі ў ходзе праверак і вучэнняў», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што вайскоўцы 6-й брыгады добра ўсведамляюць выклікі, якія стаяць перад краінай, і, калі спатрэбіцца, зробяць усё магчымае, каб абараніць незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, мірную працу і свабоду беларускага народа.
Прэзідэнт падзякаваў асабісты склад і ветэранаў брыгады за службу, пажадаўшы ім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у справе забеспячэння ваеннай бяспекі Беларусі.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-pozdravil-lichnyj-sostav-6-j-mehanizirovannoj-brigady-s-ee-80-letiem-503733-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/6-ya-mehanizavanaya-brygada