Магілёўскія бібліятэкі падрыхтавалі да летніх канікулаў праграму крэатыўнага чытання. Пра гэта паведамілі ў аддзеле маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва, перадае [1] БелТА.
Установы культуры запрашаюць далучыцца да праграмы крэатыўнага летняга чытання «Вялікія чытанні, або Чытаем разам з аўтарам», прысвечанай Году гістарычнай памяці. Стартуе культурны праект у першы дзень лета са свята «Сонечны настрой, або ВООК-вітаміны».
Усе мерапрыемствы праграмы распланавалі згодна дням тыдня. Кожны панядзелак чытачы змогуць прадэманстраваць веды беларускай культуры ў спрынце #Вместевисторию_by, па аўторках магілёўцаў чакае анлайн-квэст у сацыяльных сетках. У першую і трэцюю сераду месяца ўсе жадаючыя далучацца да мерапрыемстваў з удзелам беларускіх аўтараў на пляцоўках гарадскіх бібліятэк.
У любы летні чацвер можна пачытаць урывак з прапанаванай казкі і стаць удзельнікам літкватэрніка #loveвителетоСказки. Пачытаць, пагуляць і запоўніць букчэйны з заданнямі — усё гэта ў пятніцу ў мікс-лабараторыі «Чып: чытаем, гуляем, спазнаем». А на выхадных можна адправіцца ў літаратурнае падарожжа па краінах з дапамогай кніг.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/mogilevskie-biblioteki-podgotovili-k-kanikulam-programmu-kreativnogo-chtenija-503842-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[3] https://zviazda.by/be/tags/bibliyateki
[4] https://zviazda.by/be/tags/kreatyunae-chytanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/kanikuly