У Беларусь за суткі прыбыў 151 грамадзянін Украіны, усё транзітам праз ЕС. Аб гэтым паведамілі [1] ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
З 6.00 24 мая па 6.00 25 мая ў нашу краіну з украінскай тэрыторыі транзітам праз Польшчу прайшлі 128 грамадзян Украіны, праз Літву — 19, Латвію — чатыры.
«Беларускі бок аказвае ўсім, хто прыбывае з украінскай тэрыторыі, усю неабходную дапамогу. Нагадваем, што замежнікам, якія ідуць з Украіны транзітам праз тэрыторыю іншых дзяржаў, для ўезду ў Беларусь не патрэбны ПЦР-тэст (сертыфікат)», — звярнулі ўвагу ў ДПК.
Адзначаецца, што беларускія пункты пропуску працягваюць працаваць у штатным рэжыме.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://gpk.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gramadzyane-ukrainy
[3] https://zviazda.by/be/tags/myazha
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhpagrankamitet
[5] https://zviazda.by/be/tags/es
[6] https://zviazda.by/be/tags/tranzit
[7] https://zviazda.by/be/tags/punkty-propusku