У амерыканскім штаце Тэхас 24 мая адбылася стральба ў будынку пачатковай школы, у выніку якой, паводле апошніх даных, загінулі 19 дзяцей і двое дарослых, піша [1] ТАСС.
Мясцовая прэса паведамляе, што трагедыя адбылася ў Ювалдзе каля 12.00 (20.00 па Маскве). Праз гадзіну пасля здарэння паліцыя расказала аб затрыманні 18-гадовага Сальвадора Рамоса. Пазней стала вядома, што злачынец ліквідаваны. Губернатар штата Тэхас Грэг Эбат адзначыў, што падазроны быў узброены пісталетам.
У бальніцу шпіталізаваны 13 школьнікаў. Кулявое раненне таксама атрымаў 45-гадовы дарослы. На гэты момант нічога не вядома аб стане іх здароўя.
Агенцтва Associated Press адзначае, што ў выніку стральбы 24 мая загінула найбольшая колькасць людзей у параўнанні з аналагічным інцыдэнтам у перыяд з 14 снежня 2012 года.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://tass.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/tehas
[3] https://zviazda.by/be/tags/stralba
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[5] https://zviazda.by/be/tags/zaginulyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/pachatkovaya-shkola
[7] https://zviazda.by/be/tags/pistalet