Узровень адабрэння прэзідэнта ЗША Джо Байдэна апусціўся да рэкордных 36 працэнтаў. Аб гэтым паведамляюць [1] РИА Новости са спасылкай на сумеснае апытанне агенцтва Reuters і сацыялагічнай службы Ipsos.
Даныя апытання сведчаць, што ўсяго за тыдзень узровень падтрымкі амерыканскага прэзідэнта апусціўся на 6 працэнтаў. У той жа час не адабраюць работу Джо Байдэна 59 працэнтаў апытаных амерыканцаў.
Зніжэнне рэйтынгаў амерыканскага прэзідэнта адбываецца ў большай ступені на фоне росту інфляцыі ў ЗША. Агенцтва адзначае, што цяперашні ўзровень адабрэння 36 працэнтаў стаў самым нізкім за ўсе часы праўлення Джо Байдэна.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://ria.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzho-bayden
[4] https://zviazda.by/be/tags/reytyng-adabrennya
[5] https://zviazda.by/be/tags/amerykancy