Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Фердынанда Маркаса-малодшага з перамогай на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Філіпіны, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
«Адносіны паміж нашымі краінамі заснаваны на ўзаемным даверы, шчырай павазе і зацікаўленасці ва ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах, — гаворыцца ў віншаванні. — Спадзяюся, што пры вашай падтрымцы беларуска-філіпінскі дыялог будзе і ў далейшым паспяхова развівацца, у тым ліку праз актывізацыю рэгулярных кантактаў на розных узроўнях».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Фердынанду Маркасу-малодшаму моцнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а народу Філіпін — міру, стабільнасці і працвітання.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ferdynand-markas-malodshy
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezident-filipin