Міністэрства прамысловасці Беларусі будзе супрацоўнічаць з Кітайскай гандлёвай палатай па імпарце і экспарце машынабудаўнічай і электроннай прадукцыі. Аб гэтым паведаміў [1] прэс-сакратар Мінпрама Алег Слепчанка.
25 мая ў індустрыяльным парку «Вялікі камень» адбылося шостае пасяджэнне камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. Ад Міністэрства прамысловасці ў мерапрыемстве прыняў удзел першы намеснік міністра Аляксандр Агароднікаў.
Па выніках пасяджэння быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Мінпрамам Беларусі і Кітайскай гандлёвай палатай па імпарце і экспарце машынабудаўнічай і электроннай прадукцыі. Дакумент накіраваны на ўмацаванне беларуска-кітайскага партнёрства ў прамысловасці.
Фота Мінпрама
Спасылкі
[1] https://minprom.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minpram
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[5] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva
[6] https://zviazda.by/be/tags/partnerstva
[7] https://zviazda.by/be/tags/pramyslovasc