Пасол Беларусі ў Казахстане Павел Уцюпін прыняў удзел у прэзентацыі мастацкага фільма «Лета 1941 года». Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Казахстане, перадае [1] БелТА.
У прэзентацыі ўдзельнічалі таксама віцэ-міністр культуры і спорту Рэспублікі Казахстан Нуркіс Дауешаў, рэжысёр карціны Бекбулат Шэкераў, кіраўнікі дыпламатычнага корпуса, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і парламента Казахстана, ветэранскай арганізацыі, беларускіх этнакультурных аб’яднанняў і СМІ.
Сустрэча стала часткай мерапрыемстваў, прымеркаваных да 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Казахстанам. Яна была арганізавана Міністэрствам культуры і спорту Казахстана сумесна з Дзяржаўным цэнтрам падтрымкі нацыянальнага кіно і пасольствам Беларусі.
Мастацкая карціна «Лета 1941 года» была створана па заказе Міністэрства культуры і спорту Казахстана. Нуркіс Дауешаў адзначыў: фільм уяўляе сабой гісторыю баявога шляху казахскага вучонага, пісьменніка і грамадскага дзеяча Адзі Шарыпава, які адным з першых узначаліў партызанскі атрад у акупіраванай немцамі Беларусі. У карціне паказаны адрэзак жыцця Шарыпава — ад першага яго бою да моманту ранення ў 1944 годзе. Здымкі фільма праходзілі ў месцах, дзе ў час вайны разгараліся найбольш бязлітасныя баі з фашыстамі. Асноўныя здымачныя лакацыі размяшчаліся ў Беларусі, некаторыя сцэны здымалі ў Алмацінскай вобласці Казахстана.
Фота МЗС
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/politics/view/belaruskija-dyplamaty-prynjali-udzel-u-prezentatsyi-filma-leta-1941-goda-u-kazahstane-115431-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pavel-ucyupin
[3] https://zviazda.by/be/tags/dyplamaty
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezentacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/film
[6] https://zviazda.by/be/tags/leta-1941-goda
[7] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan