Пастановай Міністэрства культуры ўстаноўлены пералік міжнародных творчых конкурсаў і фестываляў у сферы культуры, пераможцы (Гран-пры, дыпломы I, II, III ступені) якіх маюць права на льготы пры залічэнні ва ўстановы вышэйшай адукацыі, установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Аб гэтым паведамляецца [1]на сайце Федэрацыі прафсоюзаў Беларусі.
У пералік увайшлі:
Міжнародны конкурс піяністаў «Мінск-20_ _» (у назве конкурсу паказваецца год яго правядзення);
Міжнародны конкурс выканаўцаў на струнных смычковых інструментах ім. М. Ельскага;
Міжнародны конкурс вакалістаў ім. Л. П. Александроўскай;
Міжнародны конкурс выканаўцаў на народных інструментах;
Міжнародны конкурс юных піяністаў ім. І. А. Цвятаевай;
Міжнародны дзіцячы конкурс «Музыка надзеі»;
Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск»;
Міжнародны конкурс харавых дырыжораў імя В.В.Роўды.
Папярэдняя ведамасная пастанова «Аб устанаўленні пераліку міжнародных творчых конкурсаў па прадметах культуры, пераможцы (Гран-пры, дыпломы I, II, III ступені) якіх маюць права на залічэнне без уступных выпрабаванняў ва ўстановы адукацыі для атрымання вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі» прызнаецца страціўшай сілу.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2022 года.
Спасылкі
[1] https://kult.1prof.by/news/yuridicheskaya-konsultaciya/pobediteli-kakix-tvorcheskix-konkursov-i-festivalej-poluchat-lgoty-pri-postuplenii-minkult-opredelil-perechen/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-kultury
[3] https://zviazda.by/be/tags/peralik
[4] https://zviazda.by/be/tags/lgoty
[5] https://zviazda.by/be/tags/ustanovy-vysheyshay-adukacyi
[6] https://zviazda.by/be/tags/ustanovy-syarednyay-specyyalnay-adukacyi